Меркель збіраецца прасіць ЗША пазбавіць Нямеччыну ад удзелу ў антырасейскіх санкцыях. Пра гэта паведамляе Wall Street Journal.
Па інфармацыі журналістаў, канцлер Нямеччыны хоча абмеркаваць гэтае пытанне з Дональдам Трампам ужо ў канцы красавіка.
Нямецкія ўлады хочуць вызваліць свой бізнэс ад антырасейскіх санкцыяў.
Па дадзеных выдання, ужо падчас найбліжэйшага візіту ў Вашынгтон Міністр фінансаў Нямеччыны Олаф Шольц папросіць вывесці з санкцый нямецкія кампаніі. Удакладняецца, што гаворка ідзе менавіта аб усім нямецкім бізнэсе, а не аб асобных кампаніях.
Па меркаванні крыніц, сур'ёзны ціск на нямецкі ўрад падтрымліваюць прадстаўнікоў буйных кампаній, якія не жадаюць губляць прыбытак з-за ўзаемаадносін з Расеяй.
Нагадаем, што ў пачатку красавіка Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін. дамовіліся аб будаўніцтве Паўночнага патоку-2.



