3 верасня кіраўнік Турцыі Эрдаган упершыню ў якасці прэзідэнта прымае ўдзел у пасяджэнні Нацыянальнага выканаўчага камітэта амерыканскіх туркоў у Нью-Ёрку.
Прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган адпраўляецца ў ЗША.
25 верасня, у аўторак, ён выступіць на Генеральнай Асамблеі ААН. Плануецца, што ён узніме пытанне рэфармавання структуры ААН і выкажа звязаныя з гэтым надзеі.
Савет бяспекі ААН рэзка крытыкуюць за няздольнасць прымаць рашэнні па многіх пытаннях, у тым ліку па сірыйскім крызісе, падзеях у М'янме і палестына-ізраільскім пытанні. Інстытут вета паралізуе дзейнасць ААН.
Сустрэча прэзідэнтаў Эрдагана і Трампа не запланавана. Аднак лідэры Турцыі і ЗША могуць сустрэцца падчас вячэры, якую праводзіць 25 верасня генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэраш.



