Беларусь заявіла ўчора, што ніводны прадстаўнік апазіцыі не прайшоў у парламент на выбарах, якія ворагі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі высмеявалі як нахабна сфальсіфікаваныя.
Аналіз спісу абраных у 110-мясцовую палату паказаў, што ў парламент прайшлі толькі чацвёра членаў некіруючай партыі. Трое з іх належаць да пераважна праўладнай Грамадскай партыі Беларусі, а адзін з'яўляецца членам крыху апазіцыйнай Аграрнай партыі.
Усе чацьвёра падчас выбарчай кампаніі прысягнулі на вернасьць палітыцы Лукашэнкі, гаворыцца ў аналізе агенцтва «Інтэрфакс». Цэнтральная выбарчая камісія таксама заявіла, што апазіцыя, якая моцна пацярпела ад Лукашэнкі пасля таго, як выбары 2010 года скончыліся пратэстамі і масавымі арыштамі, здаецца, не змагла атрымаць ніводнага месца ў парламенце.
Паведамляецца, што ўдзел у галасаванні 23 верасня склаў 74.3 працэнта, нягледзячы на сведчанні мізэрнай наведвальнасці выбарчых участкаў у сталіцы краіны, якую часта называюць апошняй дыктатурай у Еўропе. Апазіцыя заявіла, што фактычная яўка была ўдвая меншай, абвінаваціўшы, што афіцыйны паказчык быў завышаны пяцідзённым перадвыбарчым працэсам, які дазваляе дзяржаўным служачым дастаўляць скрыні для галасавання непасрэдна выбаршчыкам па ўсёй былой савецкай краіне.
Некалькі апазіцыйных груп заклікалі да байкоту выбараў, у тым ліку Аб'яднаная грамадзянская партыя і Беларускі народны фронт, хоць іншыя ўсё ж падтрымлівалі некаторых кандыдатаў.
(Hürriyet Daily News)


