Найбуйнейшы расейскі вытворца прыроднага газу «Газпром» заявіў у пятніцу, што павялічыў штодзённыя пастаўкі газу ў Турцыю да 48 мільёнаў кубічных метраў пасля выбуху ва ўсходняй Турцыі, які спыніў пастаўкі з Ірана.
Экспарцёрскае падраздзяленне «Газпрома» «Газпром экспарт» паведаміла, што турэцкая кампанія Botas папрасіла павялічыць пастаўкі газу па падводным газаправодзе «Блакітны паток» да 48 мільёнаў кубаметраў у суткі.
«Газпрам экспарт задаволіў запыт», - гаворыцца ў паведамленні, разасланым па электроннай пошце.
Паток газу па трубаправодзе, які пастаўляў іранскі прыродны газ у Турцыю, быў спынены з-за выбуху ва ўсходняй Турцыі ўвечары ў чацвер, у выніку якога таксама былі параненыя салдаты ў ваеннай машыне, якая праязджала міма.
Турцыя з'яўляецца другім пасля Германіі спажыўцом прыроднага газу для «Газпрома».
(Reuters)


