Першы абраны прэзідэнт Егіпта прабудзе пад вартай яшчэ 30 дзён.

Зрынуты прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурсі заключаны пад варту яшчэ на 30 дзён па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць палестынскай групоўкі супраціву ХАМАС.
Саад аль-Кататні, лідэр Партыі свабоды і справядлівасці Братоў-мусульман і былы спікер парламента, таксама быў заключаны пад варту на 15 дзён па тым жа абвінавачванні, гаворыцца ў заяве следчага суддзі Хасана Саміра.
Былі выдадзены ордэры на арышт 32 іншых лідэраў Братоў-мусульман, якім таксама пагражае забарона на ўезд.
Анатолійскае інфармацыйнае агенцтва



