Лаўроў паўтарыў сваю заяву, што ў грузе самалёта было электроннае абсталяванне для радыёлакацыйных сістэм.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Віктаравіч Лаўроў зрабіў новыя каментарыі з нагоды сірыйскага пасажырскага самалёта, які нядаўна быў вымушаны прызямліцца ў Анкары, калі накіроўваўся ў Сірыю з Расіі.
У размове з газэтай «Российская» Лаўроў паўтарыў заяву, што ў грузе самалёта было электроннае абсталяваньне радыёлякацыйных сыстэм.
«Адпраўка такіх грузаў (у Сірыю) не забаранялася ні міжнароднымі пагадненнямі, ні Радай бяспекі ААН», - падкрэсліў Лаўроў.
«Любая краіна ў рамках Чыкагскай канвенцыі можа прымусіць такі самалёт прызямліцца, калі палічыць, што на борце было ваеннае абсталяванне. Так зрабіла Турцыя. Турцыя абшукала груз і адпусціла самалёт з пасажырамі. Аднак Турцыя пакінула груз для ўважлівага агляду», — падкрэсліў Лаўроў.
«Мы просім Турцыю паведаміць, што на сірыйскім самалёце не было ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Турэцка-расейскія адносіны блізкія да стратэгічнага вымярэння», — адзначыў Лаўроў.
«У нашых краін ёсць механізмы сустрэч на высокім узроўні. У нас добрыя адносіны з Турцыяй. Мы супрацоўнічаем з Турцыяй у розных галінах. Мы не хочам такіх інцыдэнтаў, якія могуць класці цень на нашы адносіны», — сказаў Лаўроў.
(Агенцтва Анатоліі)



